Колькасць рабят, якія імкнуцца працаўладкавацца ў перыяд летніх канікул, ва ўстановах адукацыі раёна з кожным годам павялічваецца. Сярод месцаў працаўладкавання школьнікаў і моладзі – у тым ліку і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна.

За справай час бяжыць хутчэйТак, на зернетаку ў ААТ “Куры-цічы” працуе маладзёжны атрад БРСМ у складзе 9 навучэнцаў мясцовай школы і навучэнца Рэчыцкага аграрнага каледжа. Паводле слоў кіраўніка сельгаспрадпрыемства Мікалая Відасева, рабяты працуюць добра і зладжана. Спіс іх абавязкаў хоць і невялікі – варушэнне збожжа і ўборка тэрыторыі збожжатака, – аднак адказны.

– Працуючы якасна і старанна, рабяты вельмі нам дапамагаюць. Мы ўдзячны бацькам і педагогам за добрае выхаванне моладзі. Калі раптам нешта незразумела – тлумачым. У нашых інтарэсах заахвочваць і падтрымліваць моладзь, каб яны праз некалькі гадоў вярнуліся да нас маладымі спецыялістамі, – пазначыў у час размовы кіраўнік гаспадаркі.

Як адзначыла першы сакратар ГА “БРСМ” Васіліна Маслава, на зернетаку надаецца ўвага пытанню аховы працы і тэхнікі бяспекі. Так, штодзень на працоўным месцы з рабятамі праводзяцца інструктажы, графік працы скла-дзены згодна ўзроставых нарматываў.

– Рабятам неабходна акрамя варашэння збожжа, прывезенага з палеткаў, яшчэ і сачыць за парадкам на зернесушыльным комплексе. Са сваёй задачай рабяты спраўляюцца, – дала ацэнку працоўнай дзейнасці членаў БРСМ Васіліна Алегаўна.
Як адзначыў у час размовы Мікалай Сяргеевіч, усе школьнікі, нават тыя, хто сёлета працуе ўпершыню, з веданнем справы падыходзяць да выканання абавязкаў. Яно і зразумела: жывуць рабяты ў сельскай мясцовасці, а значыць, добра знаёмыя з вясковай працай і працай па гаспадарцы. Так, для адзінаццацікласніцы Таццяны нескладана спраўляцца з працай на зернетаку:

– Я з маленства прывыкла да працы. У вёсцы яе ў кожным двары хапае. Для мяне праца на зернетаку не з’яўляецца нечым незвычайным – усё зразумела, з усім спраўляюся.

Навучэнец каледжа Міхаіл амаль штогод на час летніх канікулаў працаўладкоўваецца ў ААТ “Курыцічы”:

– І не шкадуе пра гэта. За справай і час бяжыць хутчэй, і дадатковы заробак лішнім не будзе.
Так, моладзь трэба прывучаць да працы. Прыемна, што вучні Курыціцкай школы пазітыўна ставяцца да сваёй занятасці на зернетаку. Магчыма, хтосьці з іх у будучыні звяжа сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. У любым выпадку, пра свае працоўныя будні ў ААТ “Курыцічы”, як пазначылі мае суразмоўцы, яны будуць успамінаць толькі па-добраму.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о