Чакаем цяпла і сонца

0
549

Мінулы тыдзень адзначаўся як масленічны і завяршыўся народнымі гуляннямі.

Масленіца – адно з нямногіх старажытных святаў, якое засталося ў народным календары ўсходніх славян. Гарэзлівае, вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны збірае народ адпачыць разгульна, з традыцыйнымі пачастункамі, песнямі, танцамі.
Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, госці, жыхары райцэнтра, наведалі ў суботу “самае смачнае свята”, якое праходзіла на гарадской плошчы.

На сцэне ладзілася прадстаўленне. У сюжэтнай лініі з’яўля-ліся персанажы, якія заклікалі прысутных да забаў і цікавых спаборніцтваў. Канцэртная праграма творчых калектываў раёна, “штурм” слупа, на вяршыні якога самых спрытных чакаў прыз, магчымасць праявіць свае артыстычныя і спартыўныя здольнасці – усё дарыла настрой.

Самай прываблівай і актыўнай зонай сталі гандлёвыя рады з сытнай і багатай ежай. На кожным стале, акрамя дамашніх закрутак, прысмакаў, абавязковая наяўнасць блінцоў – сімвала Сонца: нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на нябеснае свяціла, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці. Кожны мог знайсці галоўны пачастунак свята на свой густ і з любімым начыннем: ад тварожнага і мядовага, да джэмавага і фруктовага. Пах бліноў і травяной гарбаты ў той дзень апанаваў плошчу, жадаючыя маглі паспрабаваць смажанае сала, дранікі, шашлыкі. Заслуга такога смачнага сэрвісу ўстаноў адукацыі раёна, работнікі якіх парадавалі землякоў сваімі кулінарнымі здольнасцямі, і Петрыкаўскага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства. Упрыгожвалі свята і выставы Петрыкаўскага дома рамёстваў, гісторыка-краязнаўчага музея, сеткі пубдічных бібліятэк і лясгаса.

Развязкай свята стала спальванне саламянай лялькі – Масленіцы – як сімвал дазволу ўступіць вясне ў свае правы.
Так па-народнаму, прыгожа мы развіталіся з зімой і зрабілі крок наперад новаму каляндарнаму этапу ў жыцці.
Няхай ён будзе шчодрым на ўраджай, шчырым на ўсмешкі і багатым на добрыя навіны.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Чакаем цяпла і сонца Чакаем цяпла і сонца Чакаем цяпла і сонца Чакаем цяпла і сонца Чакаем цяпла і сонца Чакаем цяпла і сонца Чакаем цяпла і сонца Чакаем цяпла і сонцаЧакаем цяпла і сонца Чакаем цяпла і сонца

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о