“З любоўю да роднага слова”

0
407

Пад такім дэвізам у Чалюшчавіцкай сярэдняй школе  праходзіў Дзень роднай мовы.

Беларусы. Адкуль мы? Хто мы? Чым слаўныя ў свеце? На гэтыя пытанні мы адказвалі, праходзячы этапы квэст-гульні “Як я ведаю родную мову”. Практыкаваліся вучні і ў складанні сінквейнаў, разгадванні рэбусаў і красвордаў, напісанні  слоў ветлівасці, развітання і слоў-зычанняў. Выяўлялі адпаведнасць паміж фразеалагізмамі, працягвалі  прыказкі, падбіралі словы і словазлучэнні, якімі можна ахарактарызаваць нашу родную мову. Захапляльнымі былі віктарына “Загадкі роднай мовы”, паэтычны марафон “Роднай мове прысвячаю я радкі”, інтэрактыўная гульня-конкурс “Я люблю Беларусь”. Навінкі літаратуры былі прадстаўлены выставай кніг беларускіх пісьменнікаў, юбіляраў 2023 года – “Я родам з Беларусі”.

Шчыравалі і школьныя карэспандэнты, якія бралі інтэрв’ю “Самае цікавае слова па-беларуску”. Імі, дарэчы, аказаліся: кашуля, спадніца, фартух, безрукаўка – традыцыйны жаночы камплект адзення нашых продкаў; світа, буркі, кажух, шуба, насоў, кажушка, сярмяжка – усе гэтыя віды адзення ў аднолькавай ступені былі ўласцівы як мужчынам, так і жанчынам.

Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная роўнай сярод іншых моў свету. І я ўпэўніўся, што ўсе мы – сапраўдныя шчырыя беларусы, патрыёты сваёй Радзімы. Я ганаруся гэтым і з гонарам кажу: “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Павел МАЗАЙ,
вучань 7 класа 
ДУА “Чалюшчавіцкай сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о