7 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, ва ўрачыстай абстаноўцы расчыніў свае дзверы 40-кватэрны арэндны дом па вуліцы Дружбы, 8. Ён стаў 12-м па ліку, які быў пабудаваны для калійшчыкаў у мікрараёне Паўночны.

Уручылі ключы  навасёлам40-ка сем’ям уручылі ключы ад новых кватэр з поўным аздабленнем намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльным развіцці ААТ “Беларуськалій” Ігар Дзялендзік і намеснік генеральнага дырэктара па перспектыўным развіцці ААТ “Гомельскі домабудаўнічы камбінат” Дзмітрый Гурскі.
Трэба адзначыць, што дом складаецца з 10 аднапакаёвых, 10 трохпакаёвых і 20 двухпакаёвых кватэр. У кожнай кватэры ўсталяваны індывідуальныя газавыя ацяпляльныя катлы, прылады ўліку вады, электраэнергіі, газавыя лічыльнікі. Па добрай традыцыі памятнымі падарункамі аддзячылі будаўнікам.
За апошні час горад Петрыкаў змяніўся, расквітнеў. Ёсць усе ўмовы для цікавага і паўнавартаснага жыцця як у моладзі, так і ў сем’яў з дзецьмі. Яшчэ плануецца здаць у эксплуатацыю 3 пяціпавярхоўкі – 160 кватэр.
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о