Бывай, дзіцячы сад!

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Петрыкава” прайшлі выпускныя святы “Бывай, дзіцячы сад!” Выпускны ў дзіцячым садку – хвалюючая падзея. Гэта развітанне з бесклапотнай парой і ключык ад дзвярэй у цікавы і займальны свет ведаў. Гэта растанне з рабятамі з групы і новыя школьныя сябры. Хаця гэта і свята развітання, але вельмі вясёлае, добрае і душэўнае.
Шчыра віншуем нашых выпускнікоў і іх бацькоў са святам! Жадаем дзецям моцнага здароўя і поспехаў у вучобе!

Бывай, дзіцячы сад!

Наталля ЖУКАВЕЦ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о