У межах работы пастаяннай камісіі райсавета па сацыяльнай сферы з дакладам пра стан і меры па ўдасканаленні гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў сельскіх населеных пунктах выступіла начальнік аддзела эканомікі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Жукавец.

Таццяна Васільеўна адзначыла, што суб’ектамі гандлю надаецца вялікая ўвага патрэбам насельніцтва. Гандлёвае абслугоўванне ў раёне забяспечваюць 325 аб’ектаў гандлю, з іх 101 у сельскіх населеных пунктах, працуюць 4 аўталаўкі, 27 стацыянарных гандлёвых аб’ектаў і 4 аўтамагазіны Петрыкаўскага філіяла Гомельскага аблспажыўтаварыства.
– Па выніках работы за сту-дзень-сакавік 2022 года аб’ём рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 24,4 мільёна рублёў або 103,2% у супастаўных умовах пры заданні на студзень-сакавік 2022 года – 100,4%.
Што датычыцца задач на 2022 год, то плануецца забяспечыць паказчык не ніжэй за 103,4 працэнта пры прагнозе 103,4 працэнта.
Спецыяліст канстатавала, што з мэтай паляпшэння работы гандлёвага абслугоўвання насель-ніцтва, забеспячэння неабходнымі таварамі народнага спажывання, а таксама павышэння культуры гандлёвага абслугоўвання, на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна створаны 2 прадпрыемствы, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца рознічны гандаль. На базе раней закрытых гандлёвых аб’ектаў адкрыта 18 новых, з якіх у горадзе Петрыкаве адкрыта 14 аб’ектаў.
Таксама Таццяна Васільеўна пазначыла, што на пастаяннай аснове ажыццяўляецца маніторынг гандлёвых аб’ектаў.
– Штотыдзень ажыццяўляецца выязны гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй, харчовымі і нехарчовымі таварамі народнага спажывання. У 10 населеных пунктах раёна, 8 з якіх размешчаны ў сельскай мясцовасці, ажыццяўляецца выязны гандаль мясной і рыбнай прадукцыяй.
Пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем’ям, малазабяспечаным слаям насельніцтва, якія атрымліваюць дзяржаўную адрасную штомесячную сацыяльную дапамогу, прадастаўляецца сацыяльная скідка ў памеры 10 працэнтаў.
Рашэннем камісіі і яе старшынёй у асобе намесніка старшыні райвыканкама Святланы Сянько даручана аддзелу эканомікі прыняць меры да выканання заданняў па рознічным тавараабароце, узяць на кантроль насычэнне гандлёвай сеткі сельскіх населеных пунктаў шырокім асартыментам спажывецкіх тавараў зыходзячы з патрэб насельніцтва, забяспечыць кантроль за своечасовасцю разлікаў арганізацыямі гандлю і грамадскага харчавання за атрыманыя харчовыя тавары, у тым ліку сельскагаспадарчую і мяса-малочную прадукцыю.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о