Днямі ў Петрыкаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства для вучняў гарадскіх школ.

Ахова вітала школьнікаў

Супрацоўнікі аховы некалькі разоў на год знаёмяць падрастаючае пакаленне з асаблівасцямі сваёй прафесіі. Акрамя магчымасці дапамагчы будучым выпускнікам знайсці сваё прызванне, сустрэча мела і прагматычны сэнс – дзеці, даведаўшыся пра тое, як працуе Дэпартамент аховы, могуць распавесці бацькам пра ўсталяванне сігналізацыі, калі апошнія турбуюцца за захаванне маёмасці але, па нейкіх прачынах, выпусцілі з поля зроку гэтае пытанне.
Сапраўднай “зоркай” сустрэчы і на гэты раз быў сабака па мянушцы Байран. Нямецкая аўчарка паслухмяна выконвала каманды кінолага і паказвала, як хутка яна здолее прыпыніць злачынцу, калі ў гэтым будзе патрэба. Поруч на дэманстрацыйным месцы ўвазе прысутных была прадстаўлена зброя і рыштунак ахоўнікаў. Патрымаць у руках аўтамат ці пісталет і прымераць бронекамізэльку знайшлося шмат жадаючых, тым больш, што дапамагаў рабятам начальнік аддзялення Руслан Сцяпанаў.
Нямала дзяцей знаходзілася і каля машыны ахоўнікаў. Асаблівую цікавасць аўтамабіль выклікаў у дзяўчынак, якія па чарзе сядалі за руль і карысталіся гучнагаманіцелем.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о