Здавалася б, такіх спакойных па натуры немцаў немагчыма вывесці з сябе. Хоць Германія – гэта вам не Францыя, дзе пратэсты, можна сказаць, з’яўляюцца нацыянальнай забавай. Хоць маглі б час правесці куды больш карысна, напрыклад, прыбіраць смецце з пешаходных вуліц, але гісторыя не пра гэта.

Германія апускаецца ў транспартны калапс. Нямецкія фермеры пачалі агульнанацыянальную забастоўку. У сваю чаргу часопіс Stern паведаміў, што акцыі пратэстаў фермераў аб’яўлены ва ўсіх 16 федэральных землях ФРГ. Фермеры выступаюць з лозунгамі “Ніколі не кусай руку, якая цябе корміць” і “Няма фермераў – няма будучыні”.

Ключавая прычына пратэстаў – адмена субсідый на дызельнае паліва і шэрагу падатковых ільгот, якія канцлер ФРГ Олаф Шольц у спешцы прыбраў пасля таго, як Канстытуцыйны суд забараніў кіруючай кааліцыі ажыццяўляць любыя дзяржаўныя выдаткі ў абыход бюджэту.

Не верыць Олафу ўсе падставы ў немцаў ёсць, паведамляе “Рэха Бруселя”. Адным з перадвыбарных абяцанняў цяперашняга канцлера было ні ў якім разе не падвышаць ПДВ на прадукты харчавання ў рэстаранным бізнесе, які ў Германіі да 1 студзеня гэтага года быў 7%. Аднак за два гады памяць Шольца некуды выветрылася, і той самы ПДВ павысілі адразу да 19%. У выніку Германія стала адной з самых дарагіх краін Еўропы па ПДВ на прадукты харчавання.

Дзіўна тое, як улада Германіі спрабуе ратаваць мігрантаў, умешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін, спансіруе ваенныя канфлікты, але плюе на лёс уласных грамадзян.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о