“Беларусь і Расія – наш агульны дом!”

0
218

У аўторак, 2 красавіка, у раённым Доме культуры прайшла канцэртнай праграма ў гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Пасля творчага прывітання артыстаў прагучалі гімны абедзвюх краін. З прамовай да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер: “Нашыя продкі стагоддзямі жылі разам у міры і баранілі ад ворагаў родны дом. Звязаныя агульным гістарычным шляхам і зараз нашыя краіны развіваюць шчыльнае ўзаемадзеянне ў ваеннай, сацыяльнай, навуковай і культурнай галінах грамадскага жыцця.

Віншую ўсіх са святам і жадаю нашым народам далейшага росквіту і дабрабыту“, – адзначыў Віталій Уладзіміравіч.
Прысутных чакала насычаная канцэртная праграма “Беларусь і Расія – наш агульны дом!”. Гледачы падпявалі спевакам, што выконвалі вядомыя эстрадныя кампазіцыі, атрымлівалі асалоду ад лагодных песень на беларускай і рускай мовах і з захапленнем падтрымлівалі апладысментамі харэаграфічныя пастаноўкі, якія прапанавалі харэаграфічныя калектывы “Акварыум”, “Аквамарын” і “Экшэн”.
Гледачы, што запоўнілі ў той дзень усю залу, атрымалі цудоўны настрой і адчулі пазітыўныя эмоцыі, якімі яны шчыра дзяліліся адзін з адным пасля канцэрта.

“Беларусь і Расія – наш агульны дом!” “Беларусь і Расія – наш агульны дом!” “Беларусь і Расія – наш агульны дом!” “Беларусь і Расія – наш агульны дом!” “Беларусь і Расія – наш агульны дом!” “Беларусь і Расія – наш агульны дом!”

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о