Кветкі, узнагароды і віншаванні ад артыстаў

0
144

Напрыканцы мінулага тыдня канцэртная зала раённага Дома культуры сустракала работнікаў камунальнай службы на ўрачыстае мерапрыемства “Цяпло сэрцаў мы аддаём вам, людзі”, прысвечанае прафесійнаму святу галіны.

Падзею наведалі прадстаўнікі ўлады, работнікі Петрыкаўскага камунгаса: людзі якія кожны дзень працуюць над тым, каб наша Петрыкаўшчына была прыгожай і ўтульнай. Мерапрыемства адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр, які ўручыў Ганаровыя граматы ад Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі электразваршчыку 5 разраду жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Віктару Федасенка, вальшчыку лесу 6 разраду ўчастку па забеспячэнню палівам Андрэю Насека, інспектару Петрыкаўскага ўчастка філіяла “Калінкавічыводаканал” Вользе Яўлаш.

Кветкі, узнагароды  і віншаванні ад артыстаў

З віншавальным словам да прысутных выступіў намеснік дырэктара ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Юрый Кузняцоў. Юрый Мікалаевіч падвёў вынікі працы прадпрыемства, адзначыўшы заслугі ўсіх падведамасных структурных падраздзяленняў.
– На вашых плячах ляжыць нялёгкі груз адказнасці за забеспячэнне стабільнай жыццядзейнасці нашых грамадзян. Ад імя кіраўніцтва прадпрыемства выказваю ўдзячнасць і падзяку за вашу працу, адданасць сваёй прафесіі, – адзначыў аратар.

Па праве дэпутата раённага Савета дэпутатаў 29 склікання, члена Прэзідыума раённага Савета дэпутатаў Юрый Мікалаевіч ад Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў уручыў Ганаровую грамату рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў 5 разраду жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Аляксандру Кудраўцу, Удзячнасць – слесару-сантэхніку 4 разрада Капаткевіцкага ўчастка Сяргею Васільцову.

Кветкі, узнагароды  і віншаванні ад артыстаў

У ходзе святочнай цырымоніі шэраг работнікаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, Падзякамі ад прадпрыемства за якаснае і своечасовае выкананне заданняў. Не засталася ў баку ўзнагарод пярвічная прафсаюзная арганізацыя. Лідарам арганізацыі Наталляй Шабалтас былі ўручаны граматы, падзякі за актыўны ўдзел у грамадскім, спартыўным жыцці прадпрыемства.

Прыемнымі падарункамі для камунгасаўцаў сталі выступленні артыстаў райцэнтра. Гасцей радавалі песеннымі і інструментальнымі выступленнямі, танцамі і жартамі. Усе без выключэння нумары выклікалі ў віноўнікаў урачыстасці станоўчыя эмоцыі, што паслужыла добрым завяршэннем вечара.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о