Артысты едуць да вас

Задачай сектара па абслугоўванні насельніцтва ДУК “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” з’яўляецца абслугоўванне аддаленых тэрыторый з малой колькасцю насельніцтва, а таксама тэрыторый, дзе адсутнічаюць спецыялісты ўстаноў культуры.
Сваю задачу сектар імкнецца выконваць эфектыўна. Жыхары застаюцца задаволены яго працай і кожны раз з нецярплівасцю зноў чакаюць артыстаў у госці.
Першымі гледачамі сектара сталі жыхары населенага пункта Турок. Канцэртная праграма і інфармацыйная хвілінка далі магчымасць і паспяваць разам з артыстамі, і бліснуць сваімі інтэлектуальнымі здольнасцямі, і нават патанчыць пад любімыя мелодыі.
Далей сектар сустракалі жыхары вёскі Баклань. Апошнім месцам прыпынку, куды завіталі артысты, стаў населены пункт Слабада. Жыхары з вялікім задавальненнем прымалі артыстаў, віталі іх выступленне бурнымі апладысментамі.

Аксана Марцінкевіч,
загадчык сектара па абслугоўванні насельніцтва ДУК “ПРЦКіНТ”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о