Вакальны калектыў “Дзінь-дон” дзяржаўнай установы адукацыі “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” 13 мая ў горадзе Мінску прыняў удзел у V Міжнародным конкурсе выканальніцкіх відаў мастацтваў “Сябры-2022”.

Абышлі сапернікаў

 

Дзяўчынкі спаборнічалі ў намінацыі “Эстрадны ансамбль” ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў. Вынікам выступлення стаў дыплом Лаўрэата 3 ступені.
Як адзначыла кіраўнік калектыву Жанна Пінчук, складанасць выступлення была ў тым, што наперадзе выступалі калектывы, якія выкарыстоўвалі песню з рэпертуара нашых петрыкаўчанак.
– Хутка зразумелі: павінны зрабіць усё, каб уразіць журы, што ўласна і прадэманстравалі. Паказалі ўсё, над чым працавалі на занятках, і нават болей. І вось вынік – мы абышлі нашых сапернікаў, – расказала Жанна Генадзьеўна.
– Дзякуй арганізатарам конкурсу за магчымасць удзельнічаць у конкурсах высокага ўзроўню. Дзякуй нашаму дырэктару цэнтра творчасці Надзеі Слабадзянюк за падтрымку нашага калектыву.
Хочацца таксама падзякаваць за падтрымку, за магчымасць паказаць таленты нашых дзяцей на такіх высокіх падмостках начальніку аддзела адукацыі Людміле Жукавец, дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі “Спецыяльны педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна” Алене Макарэвіч. І, вядома ж, нашым бацькам за падтрымку дзяцінства, ініцыятывы і творчасці.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о