У кінатэатры “Беларусь” для вучняў гарадскіх устаноў адукацыі прайшло патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае 34-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана “Пакуль мы памятаем – мы жывём”.

Афганскае рэха. У кінатэатры для вучняў прайшло патрыятычнае мерапрыемстваНамеснік ваеннага камісара, начальнік мабілізацыйнай групы райваенкамата Захар Смірноў выступіў перад рабятамі з невялікім экскурсам у гісторыю знешнепалітычных адносін паміж СССР і Афганістанам, расказаў пра прычыны і сутнасць ваеннага канфлікту. Потым вайсковец перадаў слова воіну-інтэрнацыяналісту Уладзіміру Герасіменку, які падзяліўся ўспамінамі пра нялёгкую службу і выкананне вайсковага абавязку на Афганскай зямлі.
Таксама ўвазе прысутных быў прапанаваны кароткаметражны фільм-рэпартаж “Афганскае рэха” дзе воіны-афганцы дзяліліся ўспамінамі пра афганскую вайну. Яшчэ адной сюжэтнай лініяй стужкі былі кадры кінахронікі з адкрыцця мемарыяла “Востраў мужнасці і смутку”, прысвечанага памяці 789-ці загінуўшых у вайне беларусаў і 12-ці беларускіх вайскоўцаў, што прапалі без звестак.

У холе кінатэатра наведвальнікаў чакала выстава афганскіх фотакартак, тэматычнай літаратуры і невялікая экспазіцыя рэчаў воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о