“Жаночыя лёсы” ў гісторыі Гомельшчыны

0
931

На гэтым тыдні ў гарадскім цэнтры культуры Гомеля быў дадзены старт абласному праекту “Жаночыя лёсы”. Праект ініцыіраваны абласной арганізацыяй ГА “Беларускі саюз жанчын” і прымеркаваны да 85-годдзя Гомельскай вобласці. У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Петрыкаўскага раёна.

“Жаночыя лёсы” ў гісторыі ГомельшчыныЛёс чалавека – катэгорыя выключна індывідуальная, нават калі мы жывем у адзін час і ў адной краіне.

Лёсы пяці жанчын, пакладзеныя ў аснову прэзентаванага ў абласным цэнтры праекта, унікальныя ў маштабе ўсяго рэгіёну.

Выдатныя жанчыны праявілі сябе ў прафесіі і грамадскім жыцці, нямала добрых спраў зрабілі для краіны, Гомельскай вобласці і яе жыхароў. Цёплыя словы ў адрас удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Аэліты Самсонавай, пісьменніцы Гомельшчыны Лідзіі Долбікавай, прафесара і равесніцы вобласці Валянціны Латышавай, удзельніцы баявых дзеянняў у Афганістане Ірыны Савенка і Вольгі Кашавенка, якая стаяла ля вытокаў жаночага руху, гучалі ў гэты вечар ад родных, сяброў і калег ганараваных жанчын. Знакавыя падзеі краіны і вобласці знайшлі сваё адлюстраванне ў лёсах гераінь праекта абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. Першапраходцы, ініцыятары і арганізатары маштабных праектаў – яны і сёння не толькі ўзор для моладзі, вопытныя дарадцы і настаўнікі, але і аднадумцы і сяброўкі.
Сустрэча была па-сапраўднаму святочна-ўрачыстай, душэўнай і шчырай.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о