Сучасны чалавек усё менш часу праводзіць за межамі дома і месца работы, абмяжоўваючы сябе дарогай да крамы, аўтобуснага прыпынку або машыны. А прагулкі на свежым паветры вельмі карысныя. Менавіта таму мы запускаем для вас цыкл публікацый, прысвечаных турыстычнаму патэнцыялу Петрыкаўшчыны. Мы будзем распавядаць пра розныя куткі нашага раёна, дзе вы зможаце адпачыць з сям’ёй або сябрамі.

Сёння мы хочам спыніцца на турысцка-экскурсійным маршруце, які быў распрацаваны аддзелам спорту і турызму райвыканкама.

– Мы прапануем гасцям і жыхарам нашага раёна адправіцца ў займальнае падарожжа па прыгожых гістарычных мясцінах Петрыкаўшчыны, – пачала расказ старшы інспектар аддзела спорту і турызму Алеся Чыгірова. – Наш тур “У абдымках дзівоснай Петрыкаўшчыны” пачне сваю працу з надыходам цяпла.
Экскурсія стартуе ад гарадской плошчы. Экскурсавод раскажа гісторыю ўзнікнення горада і раёна. Затым экскурсія працягнецца ў гарадскім парку. З цікавымі экспанатамі пазнаёмяць у гісторыка-краязнаўчым музеі.

Сярод абавязковых месцаў наведвання – Храм Мікалая Цудатворцы, “Дом-музей Дзеда Талаша” ў Навасёлках, “Лінія Сталіна” з ДАКамі ў вёсцы Першая Слабодка. Затым турыстам прапануем убачыць прыгажосці нашай шыкоўнай ракі Прыпяці, вандруючы на цеплаходзе – адпраўленне з Навасёлак. Абед – у мясцовым кафэ “Рэлакс”, начлег – у гатэлі “Прыпяць”, або ў нумарах Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ці ў “Доме паляўнічага” Петрыкаўскага лясгаса.

Дадаткова можа быць арганізавана экскурсія да Святой крыніцы ў вёсцы Чалюшчавічы.
Такая экскурсія дазволіць не толькі прыемна правесці час, а і больш падрабязна пазнаёміцца з мясцінамі Палесся.

Кошт маршруту прыемна здзівіць! Плануйце адпачынак з намі.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о