Петрыкаўскія ахоўнікі сярод лепшых у вобласці

0
600

Петрыкаўскія ахоўнікі сярод лепшых у вобласці

19 студзеня ў Гомелі адбылася аператыўная нарада па падвядзенні вынікаў службовай дзейнасці падраздзяленняў вобласці ўпраўлення Дэпартамента аховы за 2023 год і задачах на плануемы перыяд.

Петрыкаўскія ахоўнікі сярод лепшых у вобласціТак, у прысутнасці начальніка Дэпартамента аховы МУС генерал-маёра міліцыі Аляксандра Шэпелева, Петрыкаўскія аддзяленне было ўзнагароджана дыпломам за першае месца сярод аддзяленняў ІІІ-й падгрупы. Шчыра кажучы, нашыя ахоўнікі ўжо далёка не першы раз атрымліваюць узнагароды пераможцаў на абласным і рэспубліканскім узроўнях.

“Галоўным крытэрыям аналізу работы былі вынікі аховы ўсіх форм уласнасці за мінулы год. Хацелася б падкрэсліць, што гэтая ўзнагарода – заслуга і годная адзнака працы ўсяго нашага калектыву, які налічвае 86 супрацоўнікаў і працаўнікоў. У нас працуюць адказныя спецыялісты, якія добра ведаюць сваю справу. Акрамя гэтага, створаная атмасфера ўзаемападтрымкі дазваляе хутчэй авалодаць акалічнасцямі прафесіі маладым спецыялістам”, – звярнуў увагу начальнік Петрыкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Уладзімір Забродзкі.
Віншуем петрыкаўскіх ахоўнікаў з узнагародай і жадаем падраздзяленню далейшых поспехаў!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о