Віншаванне з Днём народнага адзінства

0
200

Дарагія землякі!
Мы адзначаем маладое дзяржаўнае свята, свята мудрасці, пераемнасці пакаленнняў, самаадданасці беларусаў, непахіснасці нацыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла нам перамагчы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адстаяць суверэнітэт у сучасныя дні, калі з’явіліся спробы дэзарыентаваць грамадства, парушыць адзінства народа. Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, традыцыі і нацыянальны падмурак, які з пакалення ў пакаленне будаваў беларускі народ. Патрыятызм, адкрытасць, узаемадапамога, павага да людзей ва ўсе часы былі візітнай карткай беларусаў.
Прыміце пажаданні моцнага здароўя, стабільнасці і бадзёрасці духу! Давайце разам працаваць са стараннасцю і любоўю на карысць нашай любай краіны!

Петрыкаўская раённая арганізацыя
“Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і раённае аддзяленне Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о