Віншаванне з Днём народнага адзінства

0
193

Паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства! У календары нашай краіны ёсць нямала слаўных дат. Але менавіта 17 верасня мы згадаем як адну з найважнейшых падзей беларускай гісторыі мінулага стагоддзя, якая ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне: нагадвае нам, хто мы і адкуль, усяляе гонар за краіну і дапамагае ўсвядоміць, што беларусы – адзіны народ. Сёння асабліва важна праяўляць грамадзянскую салідарнасць, каб памножыць моц і веліч Радзімы. Наш народ будзе і далей ісці наперад, захоўваючы шматвекавыя традыцыі і духоўныя каштоўнасці.
Светлага ўсім неба, дабрабыту, поспехаў! Памятайце гісторыю нашай дзяржавы, перадавайце яе ўнукам і праўнукам!

Петрыкаўскае раённае аддзяленне грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о