Знака няма – праблема застаецца

0
309

Знака няма – праблема застаеццаНаш гарадскі парк зноў вызначыўся, дакладней – вызначыліся некаторыя яго наведвальнікі.

Днямі там цынічна зламалі інфармацыйную шыльду “Выгул сабак забаронены”. Напэўна, некаму яна замінала спакойна парушаць правілы грамадскага парадку.
Сітуацыя да болю знаёмая і ад гэтага яшчэ больш сумная. Адны людзі добраўпарадкоўваюць наш агульны дом, марнуюць грошы і сілы, каб парк заставаўся чыстым і бяспечным для наведвальнікаў. Іншыя – разбураюць усё на сваім шляху. Як гаворыцца, ламаць – не будаваць.
Але давайце глянем на праблему глыбей. Так, вандалізм – гэта свінства, апраўданняў якому няма. Але чаму пашкодзілі менавіта гэту шыльду? Можа таму, што сабак у горадзе сотні, а абсталяванай пляцоўкі для іх выгулу як не было, так і няма.
У выніку маем замкнёнае кола: адны ламаюць забароны фізічна, іншыя – дэманстратыўна іх ігнаруюць.
Вандалаў, вядома, трэба знайсці і пакараць рублём. Але і гарадской службе ЖКГ варта задумацца: можа, у дадатак да інфармацыйных шыльд забараняльнага зместу варта нарэшце пабудаваць адну нармальную зону для чатырохногіх?

В.МІКАЛАЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о