Дарога напалову

0
110

Дарога напаловуДобраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і пад’язных шляхоў – тэма, якая ніколі не губляе сваёй актуальнасці.

Жыхары дамоў № 15, 17 і 19 па вуліцы Каралёва мінулага года чакалі з асаблівым натхненнем. Яшчэ б: доўгачаканы рамонт дарогі да іх шматпавярховак ссунуўся з мёртвай кропкі. Пачатак быў шматабяцаючым: дарожная тэхніка зайшла на аб’ект упэўнена, работнікі энергічна ўзяліся за справу – людзі ўздыхнулі з палёгкай, прадчуваючы, як назаўжды забудуцца пра выбоіны і лужыны. Аднак радасць была нядоўгай. У нейкі момант рамонтныя работы раптоўна спыніліся. Тэхніка з’ехала, работнікі сышлі, пакінуўшы пасля сябе класічны помнік незавершанаму будаўніцтву. Вось ужо практычна год мясцовае насельніцтва штодня пераадольвае своеасаблівы камунальны квэст. Першая палова шляху – гэта суровае выпрабаванне: у непагодлівыя дні разліваюцца глыбокія лужыны, а калдобіны і ямы патрабуюць ад кіроўцаў ювелірнага майстэрства. Але варта праехаць гэты складаны ўчастак, як пачынаецца дарожны “рай” – тая самая добраўпарадкаваная ў мінулым годзе палова. Такі кантраст выклікае ў жыхароў лагічныя пытанні. Чаму добрую справу кінулі на паўдарогі? Хто палічыў, што паўмеры – гэта дастаткова? Лета ў разгары, дарожна-будаўнічы сезон актыўны. Самы час спытаць у адказных службаў: ці не пара вярнуцца на вуліцу Каралёва і дарабіць тое, што было абяцана людзям?
Рэдакцыя газеты бярэ гэты адрас на кантроль і чакае афіцыйнага адказу ад камунальнікаў.

А.МАКСІМАЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о