Агароджу варта абнавіць

0
210

Стан дарожнай інфраструктуры паміж аграгарадкамі Навасёлкі і Камаровічы сёння не выклікае пытанняў у мясцовых жыхароў: асфальтавае пакрыццё новае, ехаць па ім – адно задавальненне.

А вось мост праз меліярацыйны канал выклікае трывогу. Тое, у якім выглядзе аб’ект знаходзіцца цяпер, цяжка назваць належным утрыманнем. Бетонныя секцыі агароджы не проста знасіліся ад часу – яны часткова адсутнічаюць. Такая халатнасць не толькі псуе агульны выгляд, але і стварае рэальную небяспеку для руху транспарту.
Рамонт гэтага ўчастка не патрабуе глабальных матэрыяльных выдаткаў – патрэбны толькі гаспадарскі падыход і выкананне сваіх непасрэдных абавязкаў.
Рэдакцыя чакае адказу ад дарожнай службы. Парадак на мосце павінен быць наведзены.

В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о