Забытая крама патрабуе ўвагі

0
284

Забытая крама патрабуе ўвагіШтуршком да гэтага крытычнага матэрыяла паслужыў тэлефонны званок з гарадскога пасёлка Капаткевічы: людзі былі абураны станам неэксплуатуемага памяшкання.

Выезд на месца паказаў: былая цагляныя крама, што па вуліцы Кастрычніцкая ў гарадскім пасёлку Капаткевічы, знаходзіцца ў занядбаным стане. Агароджа, што некалі абмяжоўвала тэрыторыю, прыйшла ў непрыдатнасць і даўно выдалена. А сам будынак зарастае пустазеллем і ўсеўладным хмызняком. Да таго ж, дзверы ў памяшканне “гасцінна” расчынены: заходзьце. Акрамя таго, што нядобранадзейныя асобы могуць пачаць ламаць уласнасць, гіснуе пагроза, што туды патрапяць дзеці і гэта можа скончыцца траўмамі.
Звяртаемся да ўласніка, якім з’яўляецца Жыткавіцкі філіял Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства: час звярнуць увагу на маёмасць. Зразумела, што крама ў арганізацыі не адна, але гэта не значыць, што не патрэбна сачыць за маёмасцю: у час касіць пустазелле, выдаляць хмызняк і трымаць аб’ект зачыненым.

Т. МІХАЛАВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о