Вячэрні час – любімая пара для шпацыраў нашых землякоў. Аднак жыхары райцэнтра звярнулі ўвагу на дзіўную асаблівасць вулічнага асвятлення ў самым сэрцы горада.
Па назіраннях гараджан, алея каля раённага Дома культуры і бібліятэкі часта застаецца ў цемры. Прычым працуе гэта па незразумелым прынцыпе: калі ліхтары запальваюцца каля ўстаноў культуры, святло чамусьці знікае ў гарадскім парку — і наадварот.
Цэнтр горада і месцы адпачынку павінны быць утульнымі і бяспечнымі ў любы час сутак.
Упэўнены, што адказныя службы разбяруцца ў тэхнічных нюансах работы сетак і наладзяць стабільнае асвятленне на абодвух участках, каб вечаровыя прагулкі па родным горадзе прыносілі толькі задавальненне.
В.МІКАЛАЕВА, фота аўтара.





