Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” ў 2018 год сустрэў гасцей маштабнай канцэпцыяй “У сваім краі, як у раі”, прысвечанай Году малой радзімы, і сабраў рэкордныя на той момант больш за 30 тысяч наведвальнікаў.
Упершыню разгарнуліся пляцоўкі народных традыцыйных гульняў і бытавога танца “Танчым па-даўнейшаму”. Кожны з 11 тэматычных падворкаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей сустракаў гасцей унікальнай музычна-тэатралізаванай пастаноўкай, якая раскрывала таямніцу паходжання назваў палескіх вёсак.
У 2020 годзе Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” прэзентаваў этнічную міфалогію Палесся. У гэтым годзе на тэрыторыі нанава рэканструяванага гісторыка-этнаграфічнага комплексу “Музей пад адкрытым небам” адчынілася грандыёзная пляцоўка, якая раскрыла новыя магчымасці.
Міфалагічныя падворкі “Таямніцы палешукоў” былі аформлены з акцэнтам на палескі фальклор, легенды і міфы. Госці маглі ўбачыць персанажаў беларускай міфалогіі і пазнаёміцца са старажытнымі паданнямі палешукоў.
Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” ў 2022 годзе быў прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і сабраў каля 40 тысяч удзельнікаў. На інтэрактыўнай пляцоўцы “Хлеб майго Палесся” наведвальнікаў здзіўлялі старажытнымі рацэптамі і майстар-класамі па ўпрыгожванні караваеў. А наведаўшы “Партызанскі край”, можна было сустрэць сапраўдных народных мсціўцаў, акунуцца ў іх побыт і адчуць сябе партызанам.
Праграма фестывалю 2024 года была пабудавана вакол старажытных вераванняў, легендаў і духаў прыроды. Госці ўбачылі аўтэнтычныя палескія абрады “Жаніцьба коміна” і “Провады русалкі”. напоўненыя глыбінным сэнсам каляндарных свят.
Па добрай традыцыі кожны фестываль завяршала маштабная канцэртная праграма з удзелам фальклорных калектываў. Апафіёз свята – грандыёзны феерверк над ракой Прыпяць.
Надзея СІГАЙ, фота з інтэрнэт-крыніц.






Оставить комментарий