Парадак пачынаецца з парога

0
39

Парадак пачынаецца з парогаКрама “Пра Запас”, што размешчана на базарнай плошчы ў Петрыкаве, даўно стала адной з самы наведвальных месцаў у горадзе.

Дзякуючы зручнаму размяшчэнню, сюды штодня заходзяць гаражанне і госці райцэнтра. Аднак на днях наведвальнікі звярнулі ўвагу на дэталь, якая псуе ўражанне ад гандлёвага аб’екта.

Гаворка ідзе пра стан запаснога выхаду, дзе прыступкі “ўпрыгожвае” пустазелле. Расліннасць настолькі разраслася, што літаральна прабіла бетон, ператвараючы тэхнічную зону ў занядбаны куток. Да таго ж, на прылеглай тэрыторыі відавочна не хапае элементарнай уборкі.

Сітуацыя выглядае асабліва непрывабна, калі ўлічыць, што побач знаходзіцца ажыўленая аўтамабільная паркоўка. У базарныя дні, калі на плошчы збіраецца вялікая колькасць людзей, гэты “пейзаж” кідаецца ў вочы кожнаму прахожаму.
Варта нагадаць, што крама – гэта твар гандлёвай арганізацыі. У дадзеным выпадку адказнасць за ўтрыманне тэрыторыі ляжыць на работніках Жыткавіцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства.

Петрыкаўчане заслугоўваюць таго, каб наш горад выглядаў дагледжана.

Антаніна Смірнова,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о