“Палессе – не проста геаграфія, а стан душы”

0
461

“Кліч Палесся” 2026 стаў гісторыяй – прыгожай, яркай і запамінальнай. Тысячы жыхароў Беларусі і нашых дарагіх гасцей сталі часткай вялікага палескага падання: любаваліся непаўторнымі краявідамі, адкрывалі глыбіню нашай культуры, дзіваваліся традыцыям, якія беражліва захоўваюць на Палессі, і стваралі атмасферу, якую немагчыма забыць.
Ім слова…

Анжэла ШОЛАХАВА, кіраўнік народнага ансамбля рускай песні “Трасняначка”, Бранская вобласць, Расійская Федэрацыя:
– Як толькі мы даведаліся, што ёсць магчымасць прыехаць з канцэртнай праграмай у Беларусь, адразу ж пагадзіліся – вельмі хацелі падзяліцца сваёй творчасцю з брацкай краінай.
Я ўпершыню на Палессі, і проста не магу стрымаць эмоцый ад таго, якая тут прыгажосць навокал! Адразу па прыездзе для нас была арганізавана экскурсія па Нацыянальным парку. Увесь калектыў у поўным захапленні ад мясцовай прыроды.
Гаворачы пра сам фестываль, адзначу: эта неверагоднае свята! Усё арганізавана на вышэйшым узроўні, атмасфера – не перадаць словамі. Мы бачым, як шмат тут прыхільнікаў рускай народнай песні, як шчыра і з душой нас сустракаюць. Гэта самае каштоўнае для любога артыста. Абавязкова раскажам усім сваім знаёмым пра ваш край і параім хоць раз пабываць тут.
На памяць аб паездцы мы набылі мноства сувеніраў, каб часцінка беларускага цяпла засталася з намі надоўга.

Анатолій і Людміла АСІПЁНКІ, Гомельская вобласць:
– На фестывалі мы ўжо пяты раз. А пачалося ўсё з цікавасці да каранёў: на Петрыкаўшчыне жылі продкі маёй жонкі. Пабывалі, паглядзелі і проста ўлюбіліся ў гэтае свята. Сёння мы прыехалі не адны, а з трыма старэйшымі ўнукамі – усіх у нас іх восем. Плануем на наступны “Кліч Палесся” прыехаць большым саставам, няхай падрастаючае пакаленне бачаць, што ёсць сапраўдная Беларусь.
– “Кліч Палесся” – гэта заўсёды пра шчырасць. Тут няма месца штучнасці. Якія падворкі сустракаюць гасцей, а ў вачах майстроў адчуваецца сапраўдная любоў да сваёй справы!
Візіт запланавалі на цэлы дзень. А чаму і не? У Ляскавічах створаны ўсе ўмовы для добрага адпачынку. Можна і смачна паесці, каля рэчкі пасядзець, на людзей добрых паглядзець, і паслухаць песні розных калектываў. Тут мы адпачываем душою.

Снежана МЯШКОВА, Брэсцкая вобласць:
– Для мяне “Кліч Палесся» стаў доказам таго, што беларускія традыцыі жывыя. Я з радасцю апранула вопратку з элементамі аўтэнтычнай культуры і наведала прапанаваныя майстар-класы. Такое адчуванне, што гаворыш з продкамі. Несумненна: наша Палессе – не проста геаграфія, а стан душы.
Яшчэ што мяне па-сапраўднаму радуе – колькасць маладых сямейных пар з дзеткамі. І справа не ў тым, што дарослыя прывялі малых на дзіцячыя пляцоўкі. Маладыя бацькі актыўна наведваюць лакацыі, дзе прадстаўлена беларуская культура. Пагэтаму, на мой погляд, у фестываля доўгае і шчаслівае жыццё.

Міхаіл МІХАЙЛОЎСКІ, Магілёўская вобласць:
– Для моладзі на фестывалі прадумана шмат цікавых лакацый. Асабіста я больш чакаю вячэрнюю праграму. Гучная музыка, запальныя дыскатэчныя рытмы, лазернае шоу і салют – напэўна, гэта будзе неверагодна! Дзе, як не тут, можна адпачыць з роднымі і сябрамі, атрымліваючы асалоду ад фестывалю і прыгажосці палескай прыроды?

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные