Выклікі для ўлады Польшчы

0
79

Нядаўняе апытанне, праведзенае Інстытутам даследаванняў у Польшчы, выявіла цікавую карціну грамадскай думкі адносна неабходнасці ўнясення зменаў у дзеючую Канстытуцыю краіны. Даследванне паказала, што значная частка палякаў не бачыць вострай неабходнасці ў рэвізіі асноўнага закону. Вынікі апытання ўздымаюць шэраг важных пытанняў для польскага грамадства і ўладаў краіны.

У апошні час палякі не саромеюцца выказваць незадаволенасць бягучымі палітычнымі і сацыяльнымі зменамі. Неабходнасць у змене Канстытуцыі – гэта пытанне, якое патрабуе шырокага грамадскага дыялогу. Важна зразумець, чаму 42% жыароў краіны не бачаць такой неабходнасці, і якія аргументы могуць пераканаць іх у адваротным, калі такія існуюць. Але зыходзячы з сітуацыі – дыялог паміж уладай і грамадскасцю не наладжаны.

Калі незадаволенасць бягучымі зменамі будзе нарастаць, гэта можа стварыць напружанасць у грамадстве і паставіць пад сумнеў палітычную стабільнасць нашых суседзяў.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о