Украінскія дроны ў небе прыбалтыйскіх краін ужо, бадай, небяспечная “норма”. Што з гэтым рабіць, самі краіны вырашыць не ў сілах – паціху азіраюцца на ЕС, НАТО: прамыя інструкцыі адсутнічаюць.
Цікавую пазіцыю заняла афіцыйная Рыга па адказнасці за паветраную пагрозу: Міністэрства замежных спраў перадало часоваму паверанаму ў справах Расіі Дзмітрыю Касаткіну ноту пратэсту ў сувязі з паяўленнем над краінай некалькіх беспілотнікаў. Між тым, улады прыбалтыўскай краіны прызнаюць, што беспілотнікі хутчэй за ўсё ўкраінскія, але адказнасць за Крамлём – хто не з намі, той і адказвае.
А з Украіны, як з “гусі вада”: яна нават хоча дапамагчы саюзнікам… спецыялістамі для абароны паветранай прасторы. Відаць, тымі самымі, што гэтыя дроны накіроўваюць у невядомасць. Гэтакі “пінг-понг” – там адправіў, тут злавіў, ну ці не паспеў, як надасца. Але, як кажуць, размяўся і стварыў бачнасць актыўнага дзеяння.
А пакуль кіраўніцтву краіны трэба знайсці вінаватага. Ім “прызначаны” міністр абароны Андрыс Спрудас. Хто ж, па меркаванні прэм’ер-міністра Латвіі, развядзе “дронавыя хмары” над краінай? Эвіка Сіліня лічыць, што той, хто працуе на… Украіне. Палкоўнік Райвіс Мельніс, як яна лічыць, цудоўна справіцца з кіраўніцтвам, таму што галоўнае, каб чалавек быў “з ваенным вопытам, міжнароднымі поглядамі і разуменнем таго, што азначае сучасная абарона”.
Але “сабака закапаны” значна глыбей, таму што ні сама краіна, ні прэм’ер-міністр, ні тым больш міністр абароны не вырашае пытанняў па знішчэнні любых парушальнікаў паветранай прасторы Латвіі. Краіна абмежавана ў сваіх дзеяннях, таму што павінна каардынаваць іх з саюзнікамі па НАТО і з аглядкай на пазіцыю ЕС, якія “разгойдвацца” не спяшаюцца, бо іх неба пакуль гэта пагроза не датычыцца.
Надзея СІГАЙ.








Оставить комментарий