“Нельга класці ўсе яйкі ў адзін кошык” – сцвярджае народная мудрасць. Гэта значыць трэба мець прадбачлівасць як у бытавых, так у эканамічных пытаннях. Але такой прадбачлівасці ў апошні час Еўропе не стае.
У газавы “куток”, а дакладней у газавую “пастку” патрапілі ўжо не толькі краіны Балтыі, але і ўвесь ЕС. Прыродныя ўмовы павысілі колькасць спажыванага газу, запасы ў еўрапейскіх сховішчах рэзка знізіліся і дасягнулі свайго мінімума, а ў Нідэрландах яны імкнуцца да нуля – 6-7%.
“Падагрэў” сітуацыю і ваены канфлікт на Блізкім Усходзе: атакі на аб’екты звадкаванага прыроднага газу ў Катары выклікалі рэзкі скачок кошту на гэты вуглевод у два разы.
Нафтагазавыя аналітыкі прагназуюць сусветны газавы крызіс. Джон Кемп, аналітык па нафтаваым і газавым рынках інфармацыйнага агенцтва Reuters, адзначае: «У каротка- і сярэднетэрміновай перспектыве замяніць катарскія пастаўкі немагчыма».
Між тым, ЕС плануе да лістапада 2027 года цалкам адмовіцца ад паставак газу з Расіі. Прычым Урсула фон дэр Ляйен выказалася пра гэта ў катэгарычнай форме: ніякага расійскага газу ні пры якіх абставінах!
Наколькі слушным з’яўляецца такое рашэнне для эканомікі краін Еўропы? Не маючы магчымасці атрымліваць газ з Усходу і адмовіўшыся ад расійскага газу, Еўропа трапляе ў пастку да ЗША. Як кажуць: “з агню ды ў полымя” – так напрыканцы сакавіка выглядае сітуацыя па пытаннях забеспячэннем газам у ЕС.
А між тым, еўрапейскі бізнес паварочваецца ў бок расійскага газу – імпарт у студзені-лютым вырас на 11% у параўнанні з мінулым годам.
Такім чынам, пакуль палітыкі агучваюць лозунгі і накладваюць эмбарга на вуглевадародныя носьбіты, бізнесмены лічаць грошы і карыстаюцца расійскім газам.
Што пераможа: палітыка ці эканамічны разлік – пакажа час.
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий