Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб прадастаўленні магчымасці выезду грузавых транспартных сродкаў, якія належаць літоўскім і польскім перавозчыкам і знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі з лістапада 2025 года.
Гэтае рашэнне было прынята пасля разгляду звароту саміх перавозчыкаў. Прычынай затрымкі транспартных сродкаў сталі недружалюбныя дзеянні літоўскага боку па закрыцці пунктаў пропуску на мяжы, што значна ўскладніла транзіт і прывяло да назапашвання грузаў на тэрыторыі Беларусі. Так, на спецыяльна абсталяваных пляцоўках знаходзіцца каля двух тысяч транспартных сродкаў. На працягу ўсяго перыяду беларускі бок забяспечыў іх поўную захаванасць.
Рашэнне беларускага лідара прадугледжвае прымальныя ўмовы для выезду. Транспартныя сродкі на літоўскай рэгістрацыі змогуць пакідаць тэрыторыю Беларусі праз літоўскі напрамак, для літоўскіх транспартных сродкаў, якія належаць польскім перавозчыкам, прадугледжана дадатковая магчымасць выезду праз польскі напрамак.
Пасля паступлення ад перавозчыкаў аплаты за захоўванне, якая зараз у разы ніжэйшая за вызначаную раней, транспарт зможа выехаць. Зніжэнне кошту захоўвання з’яўляецца яшчэ адным жэстам добрай волі з боку Беларусі.
Многія сусветныя СМІ адзначаюць: дадзенае рашэнне дэманструе гатоўнасць Афіцыйнага Мінску да мірных пагадненняў і палітыкі добрасуседства.
Гэта сапраўды так. Наша краіна адкрыта для супрацоўніцтва і гатова да аднаўлення паўнавартасных адносін. Але для гэтага павінна быць ўзаемная павага і жаданне абодвух бакоў да канструктыўнага дыялогу.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий