Дэмаграфічная сітуацыя па зніжэнні нараджальнасці і старэнні насельніцтва, характэрная для краін Еўропы, у Польшчы набыла злаякасны характар.

Зніжэнне колькасці дзяцей – гэта тэндэнцыя не толькі сельскай, а і гарадской мясцовасці, нават у сталіцы краіны, Варшаве. Гэта сітуацыя ўжо прывяла да закрыцця дзіцячых садкоў і радзільных дамоў.
У 2024 годзе ў Польшчы нараджальнасць дасягнула максімальна нізкага ўзроўню за апошнія 50 гадоў (некаторыя навукоўцы даводзяць лічбу за апошнія 200 гадоў) і тэндэнцыя нарастае.
Да гэтага прывяла нізкая сацыяльная падтрымка сямей з дзецьмі, высокі кошт жылых памяшканняў і завоблачныя камунальныя выплаты, якія не датуюцца дзяржавай, а таксама высокая міграцыя грамадзян працаздольнага ўзросту ў краіны Еўропы. Акрамя гэтага, даследчыкі адзначаюць рэзкае зніжэнне цікавасці ў моладзі да семейнай мадэлі жыцця. Моладзь аддае перавагу кар’еры, набыццю матэрыяльнага дабрабыту. Нараджэнне дзяцей адносіцца “на потым”, першыя дзеці ў жанчын з’яўляюцца ў 30 гадоў і пазней, а ў мужчын – за 40 гадоў. Зразумела, што да другога і трэцяга дзіцяці справа не даходзіць. Больш за гэта, у краіне фарміруюцца негатыўныя адносіны да маладых бацькоў, якія атрымліваюць грошы за нараджэнне дзіцяці, а нара-джэнне двух-трох дзяцей успрымаецца як грамадзянскае ўтрыманства.
І гэта ў каталіцкай краіне, якая павінна быць аплотам сям’і і сямейных каштоўнасцей.
Улады краіны разам з ААН б’юць трывогу, і, між тым, адной з прычын называюць “спадчыну камунізму, якая стварыла парадокс роўнасці: жанчыны ў Польшчы больш адукаваныя і актыўныя на рынку працы, але захоўваюць традыцыйную нагрузку ў сям’і”.
Разам з тым: праблема ў палітычным і эканамічным курсе самой краіны, а вінавата, як заўсёды, былая камуністычная спадчына.

Надзея Сігай.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о