Сяргей ХАРЛАНАЎ, старшыня Бабуніцкага сельскага Савета , дэпутат мясцовых Саветаў дэпутатаў:

–Набліжаецца знакавая падзея для нашай краіны – Усебеларускі народны сход. Гэта не проста чарговая сустрэча, а платформа для абмеркавання найважнейшых пытанняў, якія непасрэдна ўплываюць на жыццё кожнага беларуса.

Сярод шматлікіх аспектаў, якія будуць разглядацца на палітычным форуме, асаблівую вагу набывае пытанне развіцця інфраструктуры і павышэння дабрабыту пражывання людзей у сельскіх населеных пунктах. Дзяржава не забывае пра вёскі і аграгарадкі, якія складаюць аснову нашай краіны, захоўваюць традыцыі і з’яўляюцца домам для значнай часткі насельніцтва. Менавіта ад іх жыццяздольнасці, ад таго, наколькі камфортна і перспектыўна будзе жыццё ў іх, залежыць агульны дабрабыт народа.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о