Юрый АПАНОВІЧ, генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”:
– Як чалавек, які працуе ў лясной галіне, адну са сваіх асноўных місій бачу ў захаванні прыроднага багацця краіны і яго папулярызацыі.
Асноўная мэта пяцігадовага плана для лесагаспадарчай галіны, як і для ўсёй краіны, заключаецца ў забеспячэнні стабільнасці і росту дабрабыту грамадзян, у тым ліку праз мадэрнізацыю эканомікі і стварэнне камфортных умоў для жыцця і самарэалізацыі.
У цэлым прадстаўнікі лясной галіны бачаць сваю ролю не толькі ў нарыхтоўцы драўніны ці яе перапрацоўцы, але і ў захаванні і прымнажэнні ляснога фонду, а таксама ў стварэнні ўмоў для яго выкарыстання ў рэкрэацыйных і турыстычных мэтах у рамках агульнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Так, лясны фонд з’яўляецца ключавым прыродным актывам для развіцця турызму. Асноўны патэнцыял яго заключаецца ў прыродным багацці і біяразнастайнасці. Разам з тым для рэалізацыі турыстычнага патэнцыялу лясной галіны важна развіццё турыстычнай інфраструктуры, аднаўленне і добраўпарадкаванне ляснога фонду, што, між іншым, з’яўляецца адной з ключавых задач у рамках пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.
У ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” актыўна прадстаўлены розныя віды турызму і ў нас шмат месцаў, куды можна завабіць турыстаў. Маючы патэнцыял плануем і надалей развіваць, каб да нас прыязджала яшчэ больш турыстаў як з Беларусі, так і з краін блізкага і далёкага замежжа.






Оставить комментарий