У сталіцы Кыргызстана адбылася знакавая падзея для двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін: у Бішкеку адкрыўся гандлёвы дом “Беларускія прадукты”.

Новая пляцоўка стала першым месцам у краіне, дзе беларускія тавары прадстаўлены ў такім шырокім асартыменце. На паліцах магазіна пакупнікі могуць знайсці ўсё багацце гастранамічнай прадукцыі з Беларусі: ад знакамітых малочных вырабаў да вытанчаных кандытарскіх прысмакаў.
Беларускія тавары выклікалі непадробную цікавасць у мясцовых жыхароў і аказаліся вельмі запатрабаванымі.
Паспяховы старт праекта стаў стымулам для далейшага развіцця сеткі. У бліжэйшых планах – адкрыццё яшчэ трох гандлёвых кропак у Бішкеку. Акрамя таго, беларускі бок разглядае магчымасць пашырэння геаграфіі прысутнасці.
Дадзеная падзея – частка сістэмнай стратэгіі па прасоўванні беларускіх брэндаў на рынкі краін СНД. Раней аналагічныя фарматы ўжо даказалі сваю эфектыўнасць у Расійскай Федэрацыі.
Так, у гіпермаркетах Масквы і Санкт-Пецярбурга паспяхова функцыянуюць спецыялізаваныя куткі пад брэндам “Беларуская вёска”. Там пакупнікі могуць набыць не толькі прадукты харчавання, але і тавары народнага спажывання: якасны посуд і вырабы з натуральнага лёну.
Папулярнасць беларускіх тавараў у Кыргызстане і Расіі пацвярджае высокі ўзровень даверу спажыўцоў да прадукцыі з Беларусі. Спалучэнне традыцыйных рэцэптур, натуральных інгрэдыентаў і даступнай цаны робіць беларускія брэнды канкурэнтаздольнымі на міжнародным рынку.

Святлана СОБАЛЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о