“На границе… фермер ходит хмуро”, – такімі словамі можна абмаляваць сітуацыю на фінляндска-расійскай мяжы. Чаму фермер хмуры і пры чым тут мяжа? – спытаеце вы. А ўсё вельмі проста: у аграрыяў Фінляндыі, гаспадаркі якіх знаходзяцца бліз ўсходняга прыграннічча, з’явіўся яшчэ адзін “напаўграмадскі” абавязак – патруляваць мяжу, уважліва назіраць за з’яўленнем падазроных асоб ці іншымі актыўнасцямі каля межаў краіны. Ну і, зразумела, дакладваць аб гэтым куды патрэбна. Складаецца ўражанне, што фінскія ваенныя недзе ў нетрах архіваў “адкапалі” падручнікі грамадзянскай абароны СССР прыкладна 30-х гадоў і дзейнічаюць згодна з імі. Памятаеце заклік гэтага часу: “Калгаснік, будзь пільным – вораг не дрэмле!”
Самым цікавым у гэтай гісторыі з’яўляецца аахвочванне “грамадскіх пагранічнікаў”: яны за гэта атрымліваюць субсідыі на развіццё сваёй гаспадаркі.
Брусель ацаніў “ноў-хаў” як значны ўклад у абарону Еўрасаюза, падкрэсліўшы стратэгічную важнасць такога патрулявання. А Фінляндыя знайшла грошы для стымулявання сельскай гаспадаркі, якая знаходзіцца ў глыбокім крызісе.
Як кажуць: хочаш жыць – умей круціцца. Вось і “круціцца” Фінляндыя ў “свабодным і эканамічна ўстойлівым” Еўрапейскім саюзе, дзе выдаткі на ваенныя патрэбы прасцей атрымаць, чым на падтрымку аграрнага ці прамысловага сектара.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о