Сёння ў зале райвыканкама адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання людзей, чыё жыццё непарыўна звязана з актыўным ладам жыцця, сілай духу і імкненнем да перамог. Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька ўручыла Лісты падзякі і сертыфікаты ветэранам фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны, якія годна прадставілі наш раён на VIII абласной спартакіядзе сярод ветэранаў і кіраўнікоў раённых ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту.

Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды

Пад шчырыя апладысменты прысутных заслужаныя ўзнагароды атрымалі Аляксей Каюкала, Сяргей Шпак, Сяргей Корж, Галіна Клапаць, Аксана Кавальчук, Ірына Купрэй, Кацярына Хамец, Раіса Будзіловіч, Васілій Пінчук, Юрый Юніцкі, Уладзімір Літош і Сяргей Маёрчык.

Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды
Звяртаючыся да прысутных, Наталля Ходзька падкрэсліла важнасць укладу ўемлякоў у развіццё фізкультурнага руху ў раёне.
– Вы – сапраўдны гонар Петрыкаўшчыны, – адзначыла Наталля Мікалаеўна. – Ваша энергія, аптымізм і адданасць любімай справе з’яўляюцца выдатным прыкладам для падрастаючага пакалення. Дзякуй вам за тое, што праслаўляеце нашую малую радзіму сваімі спартыўнымі дасягненнямі і застаецеся вернымі ідэалам здаровага ладу жыцця.

Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды
–Спорт не ведае ўзросту, калі ў сэрцы жыве азарт і любоў да руху. Гэта сваім прыкладам штодня даказваюць нашы ветэраны, якія працягваюць заставацца ў страі і паказваць выдатныя вынікі на спартыўных арэнах вобласці, – адзначыў у час свайго прывітальнага слова старшыня ветэранскай арганізацыі Аляксей Каюкала.
Таксама з самымі шчырымі словамі да прысутных звярнулася загадчык сектара спрту Петрыкаўскага райвыканкама Таццяна Харланава.

Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о