Старэйшае пакаленне памятае плодаагароднінную прадукцыю з сонечнай Малдовы. Рэспубліка, якая ў свой час пастаўляла дары палёў усяму Савецкаму Саюзу, аказалася залежнай ад імпарту тавараў, асабліва такіх, як бульба, памідоры і гуркі. Малыя фермерскія гаспадаркі, якія запаўнялі гароднінай і садавінай унутраны рынак, банкруцяцца і прадаюць свае землі. Гэтыя ўчасткі акумулююцца ў руках буйных аграрных холдынгаў, якія працуюць на экспарт. А крамы краіны запаўняе імпартная гародніна. Але, каб яна была таннай, то і пытання не ўзнікала б. Толькі малдаўскія аграрыі прадаюць за мяжу прадукцыю ў сярэднім па 40 цэнтаў за кілаграм, а краіна набывае яе па кошце 1 долар за кілаграм.
Адмоўны гандлёвы баланс па гародніне трымаецца ўжо больш за 20 гадоў. У мінулым годзе імпарт перавысіў экспарт прыкладна ў 15 разоў. Дэфіцыт знешняга гандлю дасягнуў 115 мільёнаў долараў.
А вынік для Малдовы сумны: 40% сельскага насельніцтва жыве за мяжой беднасці, а аграрны сектар імкліва губляе працоўныя месцы, змушаючы жыхароў з’язджаць за мяжу.
І зноў на вуліцах гарадоў Малдовы безліч трактароў – фермеры спрабуюць звярнуць на сябе ўвагу. Толькі вось ва ўлады свае клопаты: яны імкнуцца ў ЕС усімі сродкамі. Як адзначыла прэзідэнт Майя Санду, Кішынёў будзе дабівацца ўступлення ў Еўрапейскі саюз нават з абмежаванымі правамі, але прызнала пры гэтым, што членства не гарантуе краіне ні бяспекі, ні эканамічнага развіцця.
Застаецца толькі здагадвацца, для чаго гэта Малдове, але відавочна, што ўступленне ў Еўрасаюз не прынясе дабрабыту аграрнаму сектару. Такім чынам становіцца зразумала, што пра свой народ улады краіны думаюць у апошнюю чаргу.
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий