“Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеі

0
210

“Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеіУ Петрыкаўскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Памяць школьных гадоў». Карэспандэнт «Петрыкаўскіх навін» наведала ўстанову культуры, каб здзейсніць падарожжа ў мінулае і акунуцца ў атмасферу бесклапотнага дзяцінства.

Ёсць месцы, дзе час быццам спыняецца. Пераступаючы парог выставачнай залы, наведвальнікі вяртаюцца ў тыя самыя гады, дзе ў паветры лунае ледзь адчувальны пах новых падручнікаў, чуецца шамаценне сшыткавых старонак і звонкі смех на перапынках.

“Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеіЭкспазіцыя «Памяць школьных гадоў» — гэта не проста збор прадметаў, а сапраўдная машына часу. На стэндах і вітрынах беражліва размешчаны старыя школьныя прылады, пажаўцелыя ад часу фотаальбомы, падручнікі, па якіх вучыліся нашы бацькі, бабулі і дзядулі, а таксама памятныя рэчы, што сталі сімваламі цэлай эпохі адукацыі.

“Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеіВажнай часткай з’яўлябцца экспазіцыі, прысвечаныя педагогам — ветэранам працы, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё адукацыі нашага раёна. Гэта даніна павагі людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё выхаванню падрастаючага пакалення.

“Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеіЯк адзначыла навуковы супрацоўнік музея Галіна Занкевіч, экспанаты для выставы збіралі літаральна па крупінках.

“Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеі– Вялікую частку гэтых рэчаў прыняслі і прыносяць нашы землякі. Людзі дзеляцца самым патаемным – тым, што захоўвалі ў хатніх архівах, камодах дзесяцігоддзямі. Мы вельмі ўдзячныя петрыкаўчанам за іх неабыякавасць і жаданне захаваць гісторыю для нашчадкаў, – адзначыла супрацоўнік музея.

“Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеіТэматычны пакой карыстаецца вялікай папулярнасцю. Па словах Галіны Уладзіславаўны, сюды актыўна прыходзяць не толькі мясцовыя жыхары, якія жадаюць успомніць свае школьныя будні, але і госці горада. Для кагосьці гэта выдатная нагода крыху пасумаваць аб мінулым часе, а для кагосьці – з цёплай усмешкай успомніць самыя яркія і пацешныя моманты школьнага жыцця.

“Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеі “Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеі “Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеі “Памяць школьных гадоў”: падарожжа ў мінулае ў Петрыкаўскім краязнаўчым музеі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о