Кошт маўчання

0
67

У Рэспубліцы Беларусь асаблівая ўвага надаецца праблеме хатняга гвалту, пад якім разумеюцца наўмысныя супрацьпраўныя або амаральныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага або сэксуальнага характару, што прычыняюць фізічныя і (або) псіхічныя пакуты, у дачыненні да блізкіх сваякоў, грамадзян, якія маюць агульнае дзіця, або іншых грамадзян, якія пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку.

На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна за 4 месяцы бягучага года зарэгістравана 38 адміністрацыйных правапарушэнняў па артыкуле 10.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні).

Акрамя таго, узбуджана 7 крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці. Так, жыхар раёна ў красавіку, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, на аснове асабістых непрыязных адносін учыніў хатні скандал. Падчас канфлікту выказваў блізкім сваякам слоўныя пагрозы забойствам і дэманстраваў нож.

Судом Петрыкаўскага раёна мужчына прызнаны вінаватым у пагрозе забойствам, таму што меліся падставы баяцца яго ажыццяўлення, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін 9-ці месяцаў са штомесячным утрыманнем у даход дзяржавы 15% заробку.

Нагадаю, што за дапамогай пацярпелыя ад хатняга гвалту могуць звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Грамадзянам, якія пацярпелі ад гвалту, цэнтрам аказваюцца розныя віды дапамогі: кансультацыйна-інфармацыйныя, сацыяльна-псіхалагічныя, паслуга сацыяльнага патранату, садзейнічанне ў працаўладкаванні, накіраванні на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, асваенне зместу адукацыйнай праграмы, садзейнічанне ў атрыманні дапамогі.

Акрамя таго, для прадастаўлення бяспечнага пражывання аказваецца паслуга часовага прытулку ў “крызісным” пакоі.

Алег МІНАЎ,
намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о