Мінулы тыдзень на Петрыкаўшчыне быў напоўнены яркімі музычнымі падзеямі. Райцэнтр наведалі сталічныя артысты: кавер-група “Яркие” і арт-група “Акцент”, якія падарылі гледачам незабыўныя вечары.

Выступленне кавер-групы “Яркие” стала магчымым дзякуючы падтрымцы ААТ “Беларуськалій”. Менавіта гэтае прадпрыемства выступіла арганізатарам і спонсарам канцэрта, прадэманстраваўшы сваю сацыяльную адказнасць і клопат пра культурнае жыццё рэгіёна. Канцэрт наведалі як работнікі “Беларуськалія”, так і гараджане.
Як адзначылі першыя: такія мерапрыемствы становяцца важнай часткай жыцця прадпрыемства. Яны даюць магчымасць адпачыць ад працоўных будняў, атрымаць асалоду ад культурных падзей і адчуць сябе часткай вялікай і дружнай каманды. Удзячныя горадаўтваральнаму прадпрыемству і жыхары раёна, адзначаючы, што такія падарункі ад калійшчыкаў становяцца добрай традыцыяй. Гэта сведчыць, што прадпрыемства не толькі паспяхова развіваецца ў эканамічным плане, але і актыўна ўдзельнічае ў жыцці рэгіёна, робячы яго больш насычаным і цікавым.
Група “Акцент” таксама падарыла жыхарам Петрыкаўшчыны шмат станоўчых эмоцый. Гледачы сышліся ў меркаванні: яе выступленне, гэта сапраўдны выбух энергіі і таленту. На працягу двух гадзін артысты выконвалі сучасныя хіты, і зала апладыравала ад захаплення.
Безумоўна, такія культурныя падзеі спрыяюць развіццю культурнага патэнцыялу Петрыкаўшчыны. Будзем спадзявацца, што падобныя мерапрыемствы стануць больш частымі і разнастайнымі, радуючы жыхароў Петрыкаўшчыны новымі сустрэчамі.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о