Снежань – гэта не толькі час калядных свят, але і выдатная нагода пазнаёміцца з гастранамічнымі традыцыямі, якія захоўваюць аўтэнтычнасць і гісторыю. Днямі карэспандэнты “ПН” наведалі рэстаран “Над Прыпяццю” ў аграгарадку Ляскавічы.

Гастранамічны турызм даўно стаў візітнай карткай Беларусі. Госці дзесяцігоддзямі адзначаюць гасціннасць нашага народа, яго смачную кухню.
У рэстаране “Над Прыпяццю”, кафэ “Дом Палешука” ў аграгарадку Ляскавічы можна паспрабаваць не толькі унікальныя стравы беларускай кухні – скарбніцы смакаў і традыцый, а таксама розныя смачныя стравы народаў розных краін на любы смак і густ.
Менавіта тут, у атмасферы беларускай гасціннасці, мы сустрэліся з шэф-поварам Васіліем Неўструевым, які больш за 20 гадоў рыхтуе з любоўю і веданнем справы, расказвае пра багацце кулінарыі.

Скарбніца Палесся: топ страў ад шэфа
Што ж абавязкова трэба паспрабаваць госцю “Над Прыпяццю” – раіць наш суразмоўца.
Дранікі
Хрумсткія і апетытныя бульбяныя аладкі. Смачная страва, якая заваявала сэрцы многіх. Гэта ідэальны варыянт для сытнага сняданку, лёгкай вячэры або смачнай закускі. Простасць падрыхтоўкі і даступнасць інгрэдыентаў робяць іх любімай стравай у шматлікіх сем’ях, дарэчы, не толькі беларусаў.
Верашчака
Сакавітае тушанае мяса – часта свініна з рабрынкамі, у густым соусе на хлебным квасе. Падаецца з бульбяным пюрэ або дранікамі і лічыцца класічнай “мачанкай”.
Мачанка
Сытная, духмяная традыцыйная беларуская страва, якая заслужана займае ганаровае месца ў меню рэстарана. Рыхтуецца на аснове мяснога булёна з дабаўленнем розных інгрэдыентаў, якія надаюць яму непаўторны смак і тэкстуру. Рэкамендуем паспрабаваць!
Разыначка палескіх пачастункаў – дзічына на стале
Спрадвеку дзічына была каштоўнай крыніцай ежы для чалавека. Мяса дзікіх жывёл адрозніваецца ад мяса хатніх тым, што яно, як правіла, больш нішчымнае, з ярка выяўленым насычаным смакам і водарам. Гэта звязана з ладам жыцця жывёл, іх сілкаваннем і фізічнай актыўнасцю. Традыцыі прыгатавання дзічыны цесна пераплецены з рэцэптамі накшталт “Верашчакі” або спосабамі тушэння і запякання, якія выкарыстоўваліся для мяса кабана, аленя, лася і зубра. Такая страва ёсць і ў рэстаране “Над Прыпяццю”. Завецца проста – “Чароўны збанок”.
Сагравальныя напоі
Безумоўны хіт – ягадныя кісялі, гарачы морс,травяныя чаі, журавінка і хрэнавуха ўласнай вытворчасці.
Калі вы яшчэ не ведаеце, дзе “смачна” сустрэць надыхо-дзячыя калядныя святы, рэстаран “Над Прыпяццю” і кафэ “Дом палешука” шчыра запрашаюць!
Марыя ТАМКО, фота аўтара.






Оставить комментарий