На кансультацыю да натарыуса

0
164

На кансультацыю да натарыусаЗ мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў чэрвені выедуць у населеныя пункты раёна.

Так, згодна з графікам, натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 10 чэрвеня з 9 да 12 гадзін правядзе прыём-кансультацыю ў аграгарадку Грабаў, а 18 чэрвеня з 9 да 12 гадзін правядзе выязны прыём у вёсцы Мышанка.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 4 чэрвеня з 9 да 12 гадзін правядзе выязны прыём у гарадскім пасёлку Капаткевічы, 11 чэрвеня з 9 да 11.30 – у аграгарадку Пціч.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-4-32-31.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о