Для Валянціны Паўлаўны выбар прафесіі быў прадвызначаны самім жыццём. Жанчына прызнаецца: у іх сям’і праца на мясцовай ферме – гэта ўжо даўняя традыцыя.
Сельская гаспадарка стала ладам жыцця і для дваіх дзяцей жанчыны. У тым жа аддзяленні “Вялаўск” працуе трактарыстам сын гераіні і даяркай дачка, з якой мы і працягнулі гутарку.
Марыя Васільеўна не хавае: спачатку было няпроста – прыйшла ў прафесію будучы зусім маладой. Але паступова ўцягнулася.
Оставить комментарий