Гаспадары на сваёй зямлі

0
98

Гаспадары на сваёй зямліААТ “Навасёлкі” дало раёну першых тысячнікаў трохі пазней за іншыя гаспадаркі, аднак гэта не прычына замоўчаць іх працоўныя дасягненні, тым больш што сёння яны ўпэўнена даказваюць: галоўнае – не хуткі старт, а моцны і стабільны вынік. З кожным днём аграрыі прадпрыемства прыкметна нарошчваюць тэмпы ўборачнай, а іх намалоты шчыра радуюць. Ужо завершана ўборка ўсіх зерневых і каласавых, надышоў час царыцы палёў.

Сваю тысячу тон за штурвалам камбайна КЗС-1218 на слетнім жніве паспяхова пераадолеў Ігар Чычыкайла.

Ігар Адамавіч – чалавек у гаспадарцы добра вядомы і паважаны. Ён працуе тут ужо не першы год і заўсёды знаходзіцца на добрым рахунку ў кіраўніцтва. Увесну яго стараннасць і прафесіяналізм забяспечвалі поспех на сяўбе, а ў летнюю пару напоўніцу праяўляюцца на гарачым жніве. Навіна аб першай тысячы – гэта заканамерны вынік яго сумленнай і адданай працы.

Любоў да зямлі Ігар Адамавіч перадаў і сыну Артуру. Малады мужчына працуе ў гаспадарцы загадчыкам майстэрні, аднак у час жніва сядае за штурвал камбайна і таксама далучаецца да ўборачнай.

Яшчэ адзін паспяховы хлебароб сельгаспрадпрыемства – Сяргей Цагельнік. Мужчыну мы заспелі на палетку, які ў гарачую пору жніва з’яўляецца не проста рабочай прасторай, а напоўняецца асаблівай атмасферай гонару і сапраўднай урачыстасцю.На сваім надзейным КЗС-1218 ён намалаціў амаль 2000 тон збожжа.

Сяргей Мікалаевіч з мясцовых. Усё яго працоўнае жыццё звязана з сельгаспрадпрыемствам. Не адно дзесяцігоддзе ён аддана служыць роднай гаспадарцы. Са сваімі абавязкамі знаёмы да дробязяў, а за якасць яго працы ніколі і нікому не было сорамна. Сапраўдны прафесіянал і гаспадар на сваёй зямлі.

Гаспадары на сваёй зямлі Гаспадары на сваёй зямліПавіншаваць “тысячнікаў” на палетак прыехалі прадстаўнікі АПК і галіновага прафсаюза. Прама ў полі, сярод залатых хваляў пшаніцы, у адрас мужчын гучалі самыя шчырыя словы падзякі і віншаванні. Кветкі і заслужаная прэмія – усё гэта за нястомныя рукі, якія кормяць краіну.

“Дзякуй вам, паважаныя Ігар Адамавіч і Сяргей Мікалаевіч, за хлеб на стале і за вернасць абранай справе! Нізка хілімся перад вашым кожнадзённым подзвігам”, – пазначыла лідар галіновага прафсаюза Алена Галеня.

Ад ААТ “Навасёлкі” ўпэўнена ўвайшоў у лік тысячнікаў раёна Іван Мажар. Сваю працоўную славу мужчына здабыў не ў полі, а на зернесушыльным комплексе ЗСК-30.
Іван Аляксандравіч якасна дапрацаваў ужо больш за 2000 тон збожжа. Важнасць гэтай працы немагчыма пераацаніць, бо своечасова і надзейна захаваць ураджай — гэта такі ж працоўны подзвіг, як і сабраць яго з палетка. Доўгі час мужчына працаваў механізатарам у гаспадарцы, цяпер – у сферы ЖКХ, аднак у гарачую пару жніва ён побач з калегамі, бо ведае: яго вопыт і працоўныя рукі тут вельмі патрэбныя.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о