Сустракайце тысячніка з ААТ «Навасёлкі»!

0
38

Сустракайце тысячніка з ААТ «Навасёлкі»!Хоць ААТ «Навасёлкі» дало раёну першых тысячнікаў трохі пазней за іншыя гаспадаркі, сёння яны ўпэўнена даказваюць: галоўнае — не хуткі старт, а моцны і стабільны вынік!

Сустракайце тысячніка з ААТ «Навасёлкі»!З кожным днём аграрыі прадпрыемства прыкметна нарошчваюць тэмпы ўборачнай, а іх намалоты шчыра радуюць. Знакавую мяжу ў 1000 тон за штурвалам камбайна КЗС-1218 паспяхова пераадолеў Чычыкайла Ігар Адамавіч!

Сустракайце тысячніка з ААТ «Навасёлкі»! Ігар Адамавіч — чалавек у гаспадарцы добра вядомы і паважаны. Ён працуе тут ужо не першы год і заўсёды знаходзіцца на выдатным рахунку ў кіраўніцтва. Увесну яго стараннасць і прафесіяналізм забяспечвалі поспех на сяўбе, а сёння напоўніцу праяўляюцца на гарачым жніве.

Сустракайце тысячніка з ААТ «Навасёлкі»!Навіна аб першай тысячы — гэта заканамерны вынік яго сумленнай і адданай працы. Павіншаваць лідара прама на палетак прыехалі прадстаўнікі АПК і галіновага прафсаюза.

Сустракайце тысячніка з ААТ «Навасёлкі»!Цёплыя словы, заслужаны гонар і шчырая падзяка за хлеб на стале!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о