Традыцыйна летні суботні вечар у Петрыкаве – час адпачынку і шчырых яркіх эмоцый, якія дораць канцэртныя праграмы.
Напрыканцы мінулага тыдня петрыкаўчанам добры настрой падараваў творчы калектыў ААТ “Беларуськалій”. Канцэрт, прысвечаны Году беларускай жанчыны, пад назвай “Жанчына – сэрца прадпрыемства, сям’я – апора краіны” стаў гімнам прыгожай палове чалавецтва.
З прывітальным словам да гледачоў і ўдзельнікаў канцэрта звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і персаналу Ігар Дзялендзік, які адзначыў, што за кожным поспехам, у тым ліку і вытворчым, стаяць жаночы клопат і мудрасць. Таксама разам са старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дзмітрыем Чабатаром ідэолаг павіншаваў ад прадпрыемства Алену Белкавец, супрацоўніцу жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка прадпрыемства, матулю васьмярых дзяцей.
А далей весела, ярка і па-маладзёжнаму зоркі сваіх талентаў запаліў «Беларуськалій». Прысутныя ўбачылі, што калійшчыкі не толькі працавітыя, але і актыўныя, творчыя і харызматычныя.
Асаблівы водгук у гледачоў выклікалі нашы маленькія землякі – выхаванцы дзіцячага садка № 2 горада Петрыкава – самыя юныя прадстаўнікі “калійшчыкаў”.
Па-сапраўднаму святочна прайшла першая жнівеньская суботняя пляцоўка.
Чакаем усіх у амфітэатры горада Петрыкава ў наступную суботу.
Надзея СІГАЙ, фота аўтара.






Оставить комментарий