Як канстытуюць работнікі МНС: нядбайнасць пры курэнні з’яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных прычын пажараў.
Тлеючы недакурак, трапляючы на пасцельныя прыналежнасці, ужо праз пару хвілін прыводзіць да ўзгарання. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся на Петрыкаўшчыне.
Як паведамілі супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС, 6 сакавіка на нумар “112” паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па вуліцы Савецкая ў вёсцы Капцэвічы. Па прыбыцці агняборцаў дом быў ахоплены агнём. Гаспадар 1956 года нараджэння знаходзіўся на вуліцы. Як высветлілася, яго выратаваў сусед 1965 года нараджэння. Апошні, заўважыўшы дым, які ішоў з акна суседняга дома, увайшоў унутр. У калідоры на падлозе мужчына ўбачыў уладальніка дома, якога аператыўна вынес у бяспечнае месца. Верагодней за ўсё, менавіта неасцярожнасць пры курэнні прывяла да пажару.
Супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС нагадваюць.
Калі разам з вамі пражывае чалавек, які паліць: пераканайце яго паліць толькі на вуліцы, сачыце за тым, каб ён ні ў якім разе не паліў у ложку, не дазваляйце рабіць гэта ў прысутнасці дзяцей, усталюйце ва ўсіх жылых пакоях аўтаномны пажарны апавяшчальнік!
Менавіта захаванне правілаў дапаможа пазбегнуць узнікнення пажараў і захаваць жыццё і здароўе блізкіх.
Падрыхтавала Святлана СОБАЛЕВА.
Фота прадастаўлена Петрыкаўскім РАНС.






Оставить комментарий