Пясочніца чакае пяску, а сушылка для бялізны – рамонту

0
483

Цёплае сонечнае надвор’е кліча дзятву актыўна бавіць вольны час на свежым паветры, таму матулі з малымі спяшаюцца абжываць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Аднак, на жаль, апошнія пакуль не гатовы да такіх сустрэч.
Па вуліцы Каралёва за інтэрнатам у мінулым сезоне была пясочніца, сёлета ад яе не засталося і следу: ні драўлянага каркаса, ні, зразумела, пяску. А месца карысталася попытам: ціхі куточак у засені бяроз заўсёды поўніўся дзіцячым смехам.
Тут жа кідаецца ў вочы няхітрае прыстасаванне для сушкі бялізны, якое нахілілася настолькі, што вяроўкі, на якіх мяркуецца развешваць бялізну, адназначна будуць кранацца зямлі.
Вывод відавочны: пясочніца чакае пяску, а сушылка для бялізны – рамонту.

А. МАКСІМАЎ, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные