Жыве ў паэзіі славянскае братэрства

Дзень славянскага пісьменства і культуры на Петрыкаўшчыне быў пазначаны правя-дзеннем у цэнтральнай раённай бібліятэцы дыялогавай пляцоўкі з удзелам ураджэнца Луганска, члена Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Беліка.
Удзячнымі слухачамі, што прынялі актыўны ўдзел у паэтычнай сустрэчы, былі навучэнцы другой гарадской школы і паэты Петрыкаўшчыны, члены літаратурнага аб’яднання “ЯВАР”.
Педагог па адукацыі, літаратар Аляксандр Белік пазнаёміў прысутных са сваёй творчасцю, а яна даволі разнастайная: тут і любоў да роднага краю, блізкіх і родных, і вера ў чалавечы розум, дабро і справядлівасць.
У час дыялогавай пляцоўкі паэт, ураджэнец Луганска, які вымушаны быў пакінуць сваю родную Украіну ў 2014 годзе, не раз заўважаў, што нашыя народы аднолькава непакоіць тэма нацыянальнага бяспамяцтва і адраджэння нацызму. Да таго ж, на жаль, братэрскія славянскія народы сёння перажываюць не лепшыя свае часы: палітыкі прыкладваюць вялікія напаганні дзеля таго, каб пасварыць і раз’яднаць нашы народы. Аднак агульная гісторыя і памяць павінны зберагчы і захаваць добрыя братэрскія адносіны паміж славянскімі народамі.
Па меркаванні кіраўніка літаратурнага аб’яднання “ЯВАР” Любові Арловай, славянскае братэрства жыве і павінна жыць у творчасці паэтаў, у памяці нашчадкаў салдат Перамогі пра трагічныя і гераічныя падзеі вялікай Айчыннай вайны, у жаданні захаваць еднасць і братэрства дзеля міру і згоды на зямлі, спакою і будучыні тых, за каго сёння мы ўсе ў адказе – нашай моладзі, нашых дзяцей. Любоў Мікалаеўна таксама прапанавала ўвазе прысутных свае паэтычныя творы і павіншавала ўсіх са святам славянскага пісьменства і культуры.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о