Здароўе народа: да чаго варта імкнуцца

0
891

На гэтым тыдні ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі завастрылі ўвагу на тэме, якая хвалюе, бадай, кожнага жыхара раёна – здароўе насельніцтва і дэмаграфічная бяспека. Як ідзе выкананне Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2021-2025 гады на Петрыкаўшчыне, якія прынесла вынікі і да чаго трэба імкнуцца падрабязна прааналізавала ў час сустрэчы галоўны ўрач ЦРБ Вольга Семікопенка.
Па інфармацыі Вольгі Леанідаўны, сетка ўстаноў аховы здароўя раёна забяспечвае патрэбу насельніцтва ў медыцынскай дапамозе. Праграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” уключае сем падпраграм, кожная з якіх вызначае важныя накірункі работы. Запланаваныя мерапрыемствы выконваюцца. Намецілася тэндэнцыя паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі. Што да сярэдняй працягласці жыцця, то за 5 месяцаў яна павялічылася да ўзроўню мінулага года і склала 73,9 года (2021 – 72,7).

Як адзначыла галоўны ўрач, каб своечасова выяўляць хваробы і паспяхова лячыць іх, трэба штогод праходзіць медагляд. Пастаянна трымаючы на кантролі ўласнае здароўе, можна разлічваць на станоўчыя вынікі лячэння і актыўнае даўгалецце.
Значную ўвагу тэме прафілактыкі захворванняў надала ў сваім выступленні загадчык аддзела эпідэміялогіі РЦГЭ Тамара Буглак:
– Нашы медыкі гатовы кідацца ў бой з небяспечнай інфекцыяй, адваёўваючы ў яе жыцці пацыентаў, працаваць на мяжы магчымасцяў. Але яны не ўсемагутныя. Вядома, чым можа закончыцца хвароба. Таму такая пільная ўвага сёння тэме вакцынацыі ад каранавіруса. Гэта патрэбна не дзеля статыстыкі, а дзеля здароўя кожнага з нас.

Здароўе народа: да чаго варта імкнуцца
Святлана Сянько: “Увага да ўласнага здароўя павінна закладвацца з дзяцінства”

– Рэйтынг здароўя працягвае заставацца самым высокім у сістэме жыццёвых каштоўнасцей. Толькі сумеснымі намаганнямі медыкаў і грамадскасці магчыма знізіць колькасць захворванняў, смяротнасць, павысіць нараджальнасць, павялічыць працягласць актыўнага жыцця. Ад гэтага залежаць развіццё раёна і дабрабыт кожнага, – дадала ў завяршэнні сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о